0073 mini

12 сакавіка 2014 года ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы адбылася першая ў гэтым годзе сустрэча з цыклу ,,Кірыліцай пісанае''.

 

На сустрэчу ў Музей прыехаў Дарафей Фіонік са сваёй новай кніжкай ,,Мясцовасці ў гісторыі і культуры Падляшскіх Беларусаў'' а таксама з краязнаўча- культурным часопісам ,,Бельскі Гостінэць''. Дарафей Фіонік з'яўляецца заснавальнікам Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах, этнографам і гісторыкам. Кніжка, прэзентацыя якой адбылася ў Музеі, прысветчаная ёсць падляшскім гарадам і мястэчкам. У кніжцы аўтар адводзіць многа месца гісторыі тых мясцовасці і звяртае ўвагу на значэнне культуры ў развіцці тых падляшскіх гарадоў. Гэтая публікацыя адкрывае серыю кніжак, дзякуючы якім пазнаёмімся з культурай і гісторыяй Беларусаў, якія жывуць на Беласточчыне на іх роднай мове.

Сусрэча гэтая была арганізаваная пры фінансавай дапамозе Міністэрства Адміністрацыі і Лічбавізацыі.

Анджэліна Масальская

Fot. A.Tichoniuk