0092 mini5 снежня 2014г.у Беларускім музеі ў Гайнаўцы адбылася літаратурная сустрэча з цыкла "Кірыліцай пісанае''.

Галоўная тэма сустрэчы гэта ,,Беларуская тэматыка ў творчасці Міхала Болтрыка''. Міхал Болтрык нарадзіўся ў 1951 годзе ў Болтрыках. Закончыў педагагічны ліцэй у Бельску Падляшскім. Настаўніцай беларускай мовы была жонка Міколы Гайдука, Лідзія. І вось на занятках спадар Міхал упершыню сутыкнўся з беларускім словам. Вялікі ўплыў на яго творчасць меў згаданы ўжо Мікола Гайдук, з якім часта сустракаўся. Ад малых гадоў цікавіўся ён рэлігійнай тэматыкай і таму сваю правесійную дзейнасць звязаў з ,,Przeglądem Prawosławnym'', дзе працаваў амаль 22 гады. Міхал Болтрык з журналістыкай звязаны ад 1992года. На сустрэчы з жыхарамі Гайнаўкі прыгадаў свае артыкулы, якія паводле аўтара былі найважнейшыя і найцікавейшыя:справа пацыфікацыі беларускіх вёсак на беласточчыне і забойтва фурманаў, вялікі артыкул аб сітуацыі праваслаўнай царквы ў Польшчы а таксама артыкул аб дзейнасці манастыра ў Супраслі.

Сустрэча была зарганізаваная пры фінансавай дапамозе Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі.

Апошняя сустрэча з цыкла ,,Кірыліцай пісанае'' адбудзецца 19 снежня з спадарыняй Ленай Глагоўскай і Гражынай Міхей-Харытанюк . Тэма сустрэчы ,,Мікола Гайдук –асоба і справа''. Сардэчна запрашаем.

Анджэліна Масальская