0096 mini13 сакавіка 2015 года ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы адбылася першая ў гэтым годзе сустрэча з цыкла,,Кірыліцай пісанае’’.

На сустрэчу ў Музей прыехаў Багдан Дудко- паэт, журналіст і аніматар культуры. Нарадзіўся ў 1968 годзе ў Беластоку а дзяцінства сваё правёў у Цісоўцы. Закончыў польскую філалогію і на працягу 20 гадоў быў рэдактарам Літаратурна- мастацкага часопіса ,,Карткі’’. Лаўрэат некалькіх літаратурных конкурсаў, у тым ліку пераможца ў Агульнапольскім конкурсе ,,Дэбют’’ арганізаваным тыднёвікам ,,Ніва’’. Апублікаваў кнігу ,, 40 і 4 вершы пра каханне’’ і кніжку для дзяцей ,,Ваўчок-маўчок’’.

У Музеі адбылася прэзентацыя ягонай двухмоўнай кніжкі ,,Даліна з-над Нарвы і Свіслачы’’. На беларускую мову кніжку пераклала вядомая беларуская паэтка Міра Лукша, якая таксама прысутнічала на сустрэчы. ,,Даліна з-над Нарвы і Свіслачы’’ гэта вершы пра нашую Малую Айчыну, пра партазанаў і пра тое мінулае, якое ніколі не вернецца. Да кніжкі далучаны ёсць фільм, дзе здымкі і мантаж зрабіў Томаш Анікіюк.

Сустрэча гэтая была арганізаваная пры фінансавай дапамозе Міністэрства Адміністрацыі і Лічбавізацыі.

Анджэліна Масальская

Fot.A.Tichoniuk