0097 mini18 сакавіка 2015 года ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы адбылася другая ў гэтым годзе сустрэча з цыкла,,Кірыліцай пісанае’’.

Госцем быў беларускі перакладчык, літаратар, выдавец, публіцыст і ўніверсітэцкі выкладчык Віталь Воранаў. Нарадзіўся 18 сакавіка 1983г. у Мінску. У 1996г. разам з бацькамі эміграваў у Польшчу. Атрымаў сярэднюю адукацыю і міжнародны дыплом у Першым прыватным ліцэі ў Познані. Абсальвент універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані і ўніверсітэта Масарыка ў Брне. Заснавальнік выдавецтва ,,Белы крумкач’’ , адзін з рэдактараў літаратурнага часопісу ,,Паэтычныя cшыткі’’, у якім у 2013г.выйшаў зборнік апавяданняў ,,Вялікае княства Беларусь’’.

Сустрэча, якая адбылася ў нашым Музеі, прысвечана была новай кніжцы Віталя ,,Шэптам’. Гэтая кніга з’яўляецца двухмоўнай-у аргінале на беларускай мове а пераклад на польскую мову зрабіла Моніка Уранэк. Аўтар кнігі атрымаў стыпендыю прэзідэнта Беластока і некалькі месяцаў правёў на Падляшшы і беларускім Палессі, дзе збіраў матэрыялы да сваёй кнігі. Кніга прысвечаная таямніцам шаптух, якімі з даўніх часоў славіліся беларускія вёскі. Дзякуючы кніжцы чытач можа перанесціся ў свет народных вераванняў, паданняў і магіі.

Сустрэча гэтая была арганізаваная пры фінансавай дапамозе Міністэрства Адміністрацыі і Лічбавізацыі.

Анджэліна Масальская

Fot. A.Tichoniuk