08Іаанна Чабан

7 кастрычніка 2015г. у Беларускім музеі ў Гайнаўцы адбылася літаратурная сустрэча з цыкла "Кірыліцай пісанае’’. У музей прыехала Іаана Чабан, журналістка ,,Нівы’’. Галоўная тэма сустрэчы гэта ,, Бежанства ў сямейнай міфалогіі’’.

Гэта першая вечарына пасля смерці нашага Алёшы Харкевіча, які адыйшоў ад нас вясной гэтага года. Ён амаль заўсёды быў прысутны на сустрэчах у музеі. На гэтую не прыйшоў...

Іаана Чабан нарадзіўся ў 1974 годзе ў Саколцы. Журналістка Нівы, выпускніца ўніверсітэта Вармінска-мазурскага і UniversityofEastLondoniNorthTexasUniversity. Настаўніца ў Комлексе школ у Крынках, ад некалькіх гадоў змагаецца з неталерантнасцю да іншых а таксама да саміх сябе сярод жыхараў Крынак. Ася вядзе таксама дзіцячы калектыў ,,Зараначка’’, які складаюць дзеці з Крынак і наваколля. Калектыў выконвае беларускія народныя песні, дзеці вельмі ахвотна сустракаюцца і супольна спяваюць. Паходзіць з сакольшчыны, адгэтуль яе бацькі. Яна сама, закончыўшы сваю адукацыю, вярнулася на бацькаўшчыну і пачала развіваць усё, што беларускае і роднае. У музей на сустрэчу з моладдзю з Комплексу школ нр 3 у Гайнаўцы ,,прывязла’’ ўспаміны пра бежанства жыхароў Крынак і наваколля. Вучні ўважліва выслухалі ўспамін пра тыя страшныя падзеі 1915 года і пра масавую эвакуацыю беларускага насельніцтва ў глыб Расеі. Маладое пакаленне мала ведае пра бежанства і таму дзякуючы такім сустрэчам і зразумела заняткам па беларускай мове могуць пашырыць свае веды. Вучням гэта штуршок да разважанняў аб складаных і цяжкіх умовах жыцця іх продкаў, гэта вандроўка ў часы ,,барацьбы’’ за лепшае будучае. Другая частка сустрэчы гэта майстар-класы. Пад акампанемент гармоніка і барабана ўсе супольна вучыліся песень прывезяных з бежанства. Дзякую ўсім прысутным за цікавую сустрэчу.

Сустрэча была зарганізаваная пры фінансавай дапамозе Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі.

Анджаліна Масальская

Фат.А. Масальская, А.Ціханюк