Stowarzyszenie otrzymuje dotacje Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji
- Odsłon artykułów:
- 1771396
Odwiedza nas 6 gości oraz 0 użytkowników.
18 лістапада 2015 года ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы адбылася чарговая сустрэча з цыкла ,,Кірыліцай пісанае’’.
На сустрэчу ў Музей прыехаў Дарафей Фіёнік. Тэма сустрэчы ,,Новыя выдавецкія праекты Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах’’ а таксама прэзентацыя краязнаўча- культурнага часопіса ,,Бельскі Гостінэць’’. Прапанова Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах даволі багатая: 51 нумар краязнаўча- культурнага часопіса ,,Бельскі Гостінэць’’, ,,о. Канстанцін Байко- пастыр, настаўнік і доктар’’, ’’ Кніга памяці бельскіх яўрэяў’’, ,, Бежанства 1915-1923’’, ,,Боголаснік з Падляшша’’ і іншыя. Частка з гэтых публікацыі ўжо даступная а на некаторыя трэба крышку пачакаць.
Дарафей Фіёнік з’яўляецца заснавальнікам Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах, этнографам і гісторыкам. Выпускнік праваслаўнай духоўнай семінарыі, аўтар кніжак пра гісторыю рэгіёна і заснавальнік гурта ,,Жэмэрва’’, які выконвае аўтэнтычны фальклор Падляшша.
Сустрэча была арганізаваная пры фінансавай дапамозе Міністэрства Адміністрацыі і Лічбавізацыі.
Анджаліна Масальская