Stowarzyszenie otrzymuje dotacje Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji
- Odsłon artykułów:
- 1705903
Odwiedza nas 6 gości oraz 0 użytkowników.
26 кастрычніка ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы адбылася чарговая сустрэча з цыкла ,,Кірыліцай пісанае’’. Гэта цыкл літаратурных вечарын, якія ад многіх гадоў рэалізуе бібліятэка, якая знаходзіцца ў Беларускім музеі. На гэты раз са сваёй кніжкай ,,Надзея аж па гарызонт’’ прыехала да нас Барбара Гаральчук.
Барбара Гаральчук нарадзілася ў 1970 годзе ў вёсцы Мокрае нападалёк Бельска Падляшскага. Вучылася ў Бельскім белліцэі. Закончыла рускую філалогію ў Любліне, жыла ў Лодзі, Дзюсельдорфе.
Польскамоўная кніжка ,,Надзея аж па гарызонт’’ гэта збор расказаў і ўспамін яе бабулі Кацярыны, якая ў 13 гадоў паехала ў Бежанства. Аўтарка апісвае ўсе цяжкасці дарогі і трагічны лёс бежанцаў адпраўленых у паняверку ў глыб Расійскай імперыі. Гэта ўжо другое выданне, папраўлянае. Кніжка выйшла якраз у сотую гадавіну бежанства. Але калі гаварыць пра творчасць Басі нельга не прыгадаць прыгожых вершаў на падляшскай гаворцы. Апрача вершаў у творчасці аўтаркі ёсць таксама легенды і песні.
Бася жадаем Табе плённай працы над чарговай кніжкай і многіх зборнікаў вершы, на якія з нецярплівасцю чакаем.
Сустрэча прафінансаваная пры дапамозе Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.
Анджэліна Масальская