07Яшчэ ў канцы 2017 года ў беларускім музеі ў Гайнацы адбыліся апошні ў годзе сустрэчы з цыкля “Кірыліцай пісанае”. Першая з сустрэч была з Агнешкай Тіханюк - на што дзень музейным спэцыялістам па справах мастацтва і аднaчасова аўтарам “Слоўніка Беларускіх Мастакоў”. Агнешка Тіханюк з’яўляецца абсальвэнткай гісторыі мастацва на Вроцлавскім Унівэрсытэце, мастацтвам інтэрэсуецца ўжо ад дзіцячых гадоў, ёсць так сама мастаком і графікам аматарам.

 

Думкі каб стварыць манаграфію беларускіх мастакоў былі чымсьці натуральным і зявіліся ўжо шмат гадоў таму назад. “Слоўнік Беларускіх Мастакоў”, каторы выдаецца беларускім музеяам у Гайнаўцы ад 2011 года паказуе мастакоў беларускай меншасьці ў Польшчы, іхняе жыццё, дасягненні і творчасьць. Слоўнік паказуе творцаў з розных кірункаў мастацтва, разьбяроў, жывапісцаў, графікаў, ці фатаграфікаў, прафэсыяналаў і аматараў. На працягу гэтых 9 гадоў у музейнай публікацыі паказалася ўжо звыш 30 мастакоў, а ў гэтым ліку м.ін. : Міраслаў Здрайкоўскі, Віктар Кабац, Уладзіслаў Петрук, Уладзімір Блюднік, Мікола Нэстэровіч, Александра Чэрняўская, Алег Кабзар, Мікола Яноўскі ці Мікола Валкавыцкі. Слоўнік трафляе ў школьныя і не толькі біблятэкі на Беласточчыне, а так сама ў 20 большых, унівэрсатэцкіх біблятэк у Польшчы. Моладзь, катора ўдзельнічала ў сустрэчы – вучні гайнаўскага ліцэя – дзякуючы “Слоўніку”магла пазнаць прозвішча беларускіх мастакоў і іхню творчасьць.

Друга сустрэча была прысвечана беларускай журналістыцы і беларускім тэлебачэнні, пра што ў час сустрэчы распавядаў Рафал Андрасюк – рэдактар у беластоцкім тэлебачэнні. На прыкладзе сваеі працы Андрасюк расказал пра спэцыфіку работы ў тэлебачанні, як яна выглядае ад сярэдзіны, што зацікавіла моладзь м.ін. з фільмовага гурта, которы дзейнічае пры гайнаўскім белліцэі.

Сустрэчы абыліся у рамках праекта “Кірыліцай пісанае” з датацыі Міністра Ўнутрэных Спраў і Адміністрацыі.

Тамаш Тіханюк