00225 сакавіка 2018 беларусы ва ўсім свеце святкавалі 100-годдзе абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

 

Святкаванні Дніа Волі ў Беластоку беларусы Падляшша ў якіх склад увайшла таксама дэлегацыя з Музея і Асяродка Беларускай Културы ў Гайнаўцы, пачалі святочнай службай. Літургiя і малебен прайшлі ў царкве святога Яна Тэолага. Наступная частка прайшла ў Падляшскай опэры і філгармоніі. Канцэртная зала перапоўнілася гасцямі, сярод іх былі дзеці і моладзь якая вывучае беларускую мову, дзеячы, пісьменнікі, гісторыкі, рэпарцёры ігд.

Першы на сцэне выступіў дзіцячы танцавальны калектыў ''Пад ляшскі вянок'', патом арганізатары і ўдзельнікі святкаванняў паглядзелі спецыяльны відэазапіс паслання старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы.Віншавальны зварот беларусы Беласточчыны атрымалі і ад беларускай грамады Нью Йорка, віцэмаршалака Падляшскага ваяводства Мацейа Жыўна і прэзідэнта горада Беластока Тадэвуша Трускаляскаго.

Пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі  распавёў прафесар Алег Латышонак. Потым Уладзімір Арлов зачытаў свой хрэстаматыйны твор пачатку дзевяностых гадоў ''Незалежнасць гэта...'', перакладзены на 30 моў і падзяліўся сваімі меркаваннямі наконт сёлетняй гадавіны БНР.. Арганізацыйны камітэт «Пагоняй» ушанаваў выявамі гэрба, гісторыка Юры Туронка, мастака Лявона Тарасэвіча і войта Арлянскай гміны Пятра Сэльвесюка.

Завяршэннем афіцыйнай часткі стаў канцэрт Лявона Вольскага, трансмітаваны праз тэлеканалу Белсат. Выступ зоркі прыцягнуў не толькі святкуючых беларусаў, але палякаў ды прадстаўнікоў іншых меншасцей, а таксама гасцей з-за мяжы.

Вялета Андрасюк

Фот.Тамаш Тіханюк