Stowarzyszenie otrzymuje dotacje Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji
- Odsłon artykułów:
- 1771388
Odwiedza nas 18 gości oraz 0 użytkowników.
Куцця ў музеі.
29.12.2010 r. года ў Музеі і Асяродку Беларускай Культуры ў Гайнаўцы адбылася куцця, у якой прынялі ўдзел дзеячы музея, якія адзінокія, у якіх няма ўжо другой блізкай асобы.
На вячэру ў музей прыйшло каля 10 асоб.Куццю арганізавалі працаўнікі музая і адбылася яна першы раз.Гасцей прывітаў дырэктар музея Тамаш Ціханюк, які на самым пачатку прыгадаў сп.Канстанціна Майсеню і падзякваў за вялікі труд, які сп.Майсеня ўлажыў у пабудову беларускага музея. Вячэра распачалася ад прасфоры. Пасля ўсе суполна спявалі калядкі, узгадвалі час, калі яшчэ музей быў у пабудове успаміналі асобы, якія дапамагалі пры будове музея а якіх няма ўжо сярод нас.
Надземся, што куцця ў музеі станецца традыцыяй, а калі дазволяць фінансавыя сродкі ў наступным годзе сядзе нас больш пры супольным стале.
Анджэліна Масальска