Stowarzyszenie otrzymuje dotacje Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji
- Odsłon artykułów:
- 1738926
Odwiedza nas 5 gości oraz 0 użytkowników.
25 верасня 2012г.у Беларускім музеі ў Гайнаўцы адбылася літаратурная сустрэча з цыклу "Кірыліцай пісанае’’. Галоўная тэма сустрэчы гэта:" Мова маіх бацькоў.Гаворкі Падляшша’’ а расказваў пра гэта Васіль Сегень. Спадар Сегень з’яўляецца мовазнаўцам, выкладчыкам, супрацоўнікам Кафедры беларускай філалогіі беластоцкага універсітэта, аўтарам кніжак і артыкулаў аб гаворках беласточчыны.
Тэма надта цікавая і перад усім накіраваная да маладых людзей, якія часта забываюць пра мову сваіх бацькоў. На сустрэчу ў Музей прыйшла моладзь з Гайнаўскага белліцея а таксама прыехалі гімназісты з Дубін. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў спатканні, узнікла таксама многа пытанняў аб падляшскіх гаворках.
Сустрэчы з цыклу ,,Кірыліцай пісанае’’ зарганізаваныя пры фінансавай дапамозе Міністэрства Адміністрацыі і Цыфрызацыі.
Анджэліна Масальская
Fot. Agnieszka Tichoniuk