Stowarzyszenie otrzymuje dotacje Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji
- Odsłon artykułów:
- 1771405
Odwiedza nas 10 gości oraz 0 użytkowników.
27 лістапада 2015 года ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы адбылася апошняя сустрэча з цыкла ,,Кірыліцай пісанае’’.
На сустрэчу ў Музей прыехала Анна Мароз-супрацоўнік сайта www.kuchnia.cerkiew.pl. Аня з’яўляецца каардынатарам праекта ,, Беларускія смакі Падляшша’’, які гаворыць пра падляшскую кухню і культуру. У рамках праекта ўзнікла 20 фільмаў пра кулінарную спадчыну нашых продкаў. Праграма была рэалізаваная на беларускай мове і па-свойму. Раней паўстаў сайт www. kuchnia.cerkiew.pl , дзе таксама можна было знайсці рэцэпты падляшскіх страў. Праект і сайт выклікалі вялікае зацікаўленне. Героямі фільмаў былі людзі з нашага рэгіёна. Усе ведаюць, што беларусы гэта ,,бульбашы’’ значыць амаль усе стравы звязаныя з бульбай а гэта не зусім так. У беларускай кухні гасцявалі не толькі дранікі ці бульбяная бабка але шмат і іншых страў. І менавіта аб іх расказала нам Аня.
Сустрэча была арганізаваная пры фінансавай дапамозе Міністэрства Адміністрацыі і Лічбавізацыі.
Анджаліна Масальская